Веньямін Веньямінавіч Пакроўскі (1839 ці 1840, Магілёўская губерня — 15 жніўня 1882) — беларускі архітэктар[1].
Нарадзіўся ў 1839 ці 1840 годзе. Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, якое скончыў у 1862 годзе (грамадзянскі інжынер)[2] з чынам калежскага сакратара[1].
У 1862 годзе прызначаны на службу малодшым архітэктарам у Віцебскую будаўніча-дарожную камісію[2]. У 1865 годзе прызначаны малодшым інжынерам Віцебскай губерні[1].
У 1873 годзе прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэта (руск.) (бел. Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі[1]. У 1876—1878 гадах Полацкі епархіяльны архітэктар[2].
Памёр на 42 годзе жыцця 15 жніўня 1882 года[1].
Аўтар праектаў рамонту з частковай рэстаўрацыяй Сафійскага сабора ў Полацку (1869), мураванай царквы для в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна (1881)[2].