Васіль Міхайлавіч Далгарукаў (Далгарукаў-Крымскі) (1722—1782) — князь, расійскі генерал-аншэф (1762).
У руска-турэцкую вайну 1768—1774 галоўнакамандуючы арміяй, якая ў 1771 авалодала Перакопскімі ўмацаваннямі (14 чэрвеня), разграміла ў бітве пры Кафэ (29 чэрвеня) турэцка-татарскае войска і заняла Крым. З 1780 — маскоўскі галоўнакамандуючы (граданачальнік).
Іншыя дзеці ад шлюбу Далгарукава-Крымскага з Анастасіяй Васілеўнай Валынскай: Міхаіл (1746—1791); Феадосья (1747—1825); Васіль (1752—1812); Праскоўя (1754—1826) замужам за графам Валянцінам Платонавічам Мусін-Мушкіным (1735—1804).