Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч
Род дзейнасці праваабаронца, палітычны вязень
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1972(1972-10-14) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Аліна Стэфановіч
Дзеці Мае сына і дзвюх дачок
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Медаль Ордэна Пагоні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валянцін Стэфановіч (нар. 14 кастрычніка 1972, Мінск) — беларускі праваабаронца і палітычны вязень, член Рады Праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH)[en].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1972 г. у Мінску[1].

У пачатку 90-х гг. удзельнічаў у акцыях Беларускага народнага фронту, у 1994 г. быў назіральнікам ад БНФ на першых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі[2].

Скончыў МІПСА, спецыяльнасць — правазнаўства.

У 1996 г. стаў сузаснавальнікам «Маладога Фронту», у 1997 г. абраны сустаршынёй арганізацыі, але неўзабаве пакінуў яе[2].

З верасня 1998 г. — у праваабарончай арганізацыі «Вясна»[2]. Намеснік старшыні з 2000 года[1].

27 кастрычніка 2022 г. — у рамках 41-га Кангрэса Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч быў пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH[3].

14 ліпеня 2021 г. арыштаваны сілавымі органамі рэжыму Лукашэнкі ў сябе дома. Першапачаткова разам з іншымі кіраўнікамі «Вясны» Алесем Бяляцкім і Уладзімірам Лабковічам абвінавачаны ў тым, што праваабаронцы «не зарэгістравалі арганізацыю, якой яны кіруюць, ва ўстаноўленым парадку ў якасці юрыдычнай асобы, а таксама ў якасці падаткаплацельшчыка, і не прадставілі адпаведныя звесткі ў падатковыя органы, чым схавалі ад падатковых органаў звесткі аб ажыццёўленых выплатах, асобах, якія выплацілі ад імя арганізацыі працы (якія аказалі паслугі) і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падаткавым агентам»[3]. Потым дадаткова разам з імі абвінавачаны ў кантрабандзе і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

3 сакавіка 2023 г. у судзе Ленінскага раёна суддзя Марына Запаснік прызначыла Валянціну Стэфановічу 9 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму[3]. У сваім апошнім слове ён адзначыў: «Я яшчэ раз заяўляю, што мой пераслед звязаны выключна з маёй праваабарончай дзейнасцю — легітымнай і мірнай. Гэты пераслед з’яўляецца выключна палітычна матываваным. Але дзейнасць „Вясны“ гэта ніякім чынам не спыніць» [4]. Прысуд па разгляду апеляцыйнай скаргі быў пакінуты без зменаў [3].

Сям’я

Мае сына і дзве дачкі [2].

Узнагароды

25 сакавіка 2023 года ўзнагароджаны медалём ордэна Пагоні[5].

Зноскі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!