Валянцін Канстанцінавіч Дзежыц (9 сакавіка 1904, Хельсінкі — 29 снежня 1964, Віцебск) — беларускі мастак–жывапісец і педагог.
У 1926 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, затым (у 1930) Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Ленінградзе. Працаваў у жанры пейзажу. У выстаўках удзельнічаў з 1932 года.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.