Валянцін Васілевіч Мажароўскі (нар. 4 красавіка 1948, в. Пішчаныця, Оўруцкі раён, Жытомірская вобласць, Украіна) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, трыбалогіі. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995).
Скончыў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І. Франко (спецыяльнасць «Механіка», 1971), Маскоўскі інстытут электроннага машынабудавання (аспірантура, 1979).
Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (1990—2000, галоўны навуковы супрацоўнік), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1993, факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання, кафедра вылічальнай матэматыкі і праграмавання, прафесар, у 1998—2003 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка матэматычных мадэлей у механіцы дэфармуемага цвёрдага цела і тэхніцы; лікавыя метады рашэння задач спалучэння; распрацоўка тэарэтычных асноў і методык рашэння кантактных задач для слаістых цел з кампазітаў; матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм.
Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2018).