Валянцін Аркадзевіч Астаповіч (10 снежня 1932, Менск — 1993) — беларускі архітэктар.
Нарадзіўся ў сям’і беларускага графіка Аркадзя Антонавіча Астаповіча (1896—1941)[1].
Скончыў у 1958 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, галоўным архітэктарам доследна-канструктарскага бюро Мінгандальмантажу БССР, у 1963—1977 гадах — кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражываў у г. Жодзіна Мінскай вобласці.
Аўтар праектаў (у аўтарскім калектыве) гасцініцы «Магілёў», Дом спорту, забудова праспекта Пушкіна, Шміта (1963—1975)[2], палаца культуры і тэхнікі вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» (1977; сааўтары Я. Смальгоўскі, В. Ладыгіна)[3] у Магілёве; гасцініцы «Інтурыст» у Брэсце (1965—1975)[2]; серыі 88[4] тыпавых праектаў 5- і 9-павярховых жылых дамоў[2], блок-секцый[4] і інтэрнатаў (1975-79)[2], эксперыментальных дамоў серыі 88 Гродзенскай лініі[4].