Валянцін Іванавіч Гусеў

Валянцін Іванавіч Гусеў
Дата нараджэння 6 мая 1911(1911-05-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 1983(1983-07-17) (72 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Валянцін Іванавіч Гусеў (6 мая 1911, с. Александрыя, Стаўрапольскі край — 17 ліпеня 1983) — беларускі архітэктар, педагог. Заслужаны архітэктар Беларусі (1969).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1936 годзе. З 1936 года выкладчык БПІ[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].

Працаваў у Белпрампраекце, начальнікам Мінскпраекта[2], у 19531959 намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі. У 19591978 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце19641978 гадах загадчык кафедры інтэр’ера і абсталявання).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года.

Творчасць

Будынак Упраўлення Беларускай чыгункі

У творах выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы і формы класічнай архітэктуры. Сярод асноўных работ Дом афіцэраў у Бабруйску (1937), фабрыка піяніна ў Барысаве (1937), першыя жылыя пасёлкі на торфапрадпрыемствах у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей (1937—1939); праекты аднаўлення і рэканструкцыі разбураных у гады Вялікай Айчыннай вайны Акруговага Дома афіцэраў (1945—1946, з І. Р. Лангбардам) і жылых дамоў па праспекце Ф. Скарыны (19451946), адміністрацыйныя будынкі на вуліцах Камуністычнай (19451948), Фрунзэ (1948), будынак Упраўлення Беларускай чыгункі (1951, у сааўт.) у Мінску, забудова праспекта Кірава ў Віцебску (1951—1954, у аўтарскім калектыве).

Дакументы дзейнасці (праекты, рэцэнзіі, артыкулы), біяграфічныя дакументы і фотаздымкі (будынкаў, індывідуальныя, у групах) захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены жонкай[3].

Зноскі

  1. Гусеў Валянцін Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б Гусев Валентин Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!