Пачынаў кар’еру ў Расіі, потым гуляў у Беларусі за мікашэвіцкі «Граніт» і салігорскі «Шахцёр». У 2000—2001 гадах выступаў у Літве і Польшчы, пасля вярнуўся ў склад «Граніта», у якім і завяршыў кар’еру іграка ўвосень 2006 года.
Трэнерская кар’ера
Яшчэ з 1997 года стаў працаваць гуляючым трэнерам мікашэвіцкага «Граніта», з перапынкамі на легіянерскі перыяд кар’еры. Увосень 2006 года завяршыў кар’еру іграка і сканцэнтраваўся на трэнерскай працы. Па выніках сезона 2007 вывеў «Граніт» у Вышэйшую лігу, з якой клуб вылецеў праз два гады. У 2014 годзе «Граніт» перамог у Першай лізе і зноў атрымаў месца ў элітным дывізіёне, дзе ў 2015 годзе заняў пятае месца, але праз год зноў апынуўся ў Першай лізе.
У ліпені 2018 года Валерый Бахно саступіў пасаду галоўнага трэнера свайму памочніку Алегу Сідарэнкаву, сам застаўся старшым трэнерам каманды[1]. У студзені 2019 года стала вядома, што Бахно пераехаў жыць у Польшчу[2].
У ліпені 2019 года вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера «Граніта»[3], аднак у хуткім часе зноў пакінуў клуб. Асеўшы ў Польшчы, стаў там дзіцячым трэнерам[4].