Валерый Беняш-Крывец (нар. 28 лютага 1961, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2001, Мнагастайнасці прадстаўленняў канечна спароджаных груп і свабодныя здабыткі груп з аб'яднанай падгрупай).
Скончыў БДУ (1983). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па камбінаторнай тэорыі груп і тэорыі прадстаўленняў груп. Распрацаваў новыя метады ў тэорыі прадстаўленняў канечна спароджаных груп.