Афіцыйнай назвай на нямецкай мове было Kaiserliche und Königliche Kriegsmarine (ням.: Імператарскія і Каралеўскія Ваенна-марскія сілы) або скарочана - K.u.K. Kriegsmarine.
У літаратуры сустракаецца назва — Марскія сілы Аўстра-Венгрыі.
Дунайская флатылія Аўстра-Венгрыі прымала дзейсны ўдзел у Першай сусветнай вайне. Таксама лічыцца, што адзін з яе караблёў зрабіў першыя стрэлы ў гэтай вайне.
Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі спынілі сваё існаванне ў 1918 годзе, пасля паражэння Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне і далейшага за тым распаду дзяржавы, і страты Аўстрыяй і Венгрыяй выхаду да мора.