У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шчарбакоўскі.
Вадзім Міхайлавіч Шчарбакоўскі (17 сакавіка 1876, Шпічынцы — 18 студзеня 1957, Лондан) — украінскі гісторык, археолаг, этнограф, мастацтвазнаўца.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Шпічынцах Сквірскага павета Кіеўскай губерні (цяпер Ружынскі раён, Жытомірская вобласць). Сын а. Міхаіла Шчарбакоўскага, брат Данііла Шчарбакоўскага.
Навучаўся ў Пецярбургскім, Маскоўскім і Кіеўскім універсітэтах.
З 1903 года даследаваў старую ўкраінскую архітэктуру, удзельнічаў у этнаграфічных экспедыцыях і архіалагічных раскопках у розных раёнах Украіны.
З 1907 года ў Галіччыне — супрацоўнік Нацыянальнага музея ў Львове (1908—1910). Потым загадчык археалагічнага аддзела земскага музея ў Палтаве.
Удзельнік украінскіх сацыял-дэмакратычных гурткоў, за што расійскія ўлады неаднаразова яго арыштоўвалі.
Быў прафесарам Украінскага ўніверсітэта ў Палтаве (1918—1922[2]).
З 1922 года на эміграцыі ў Празе, прафесар Украінскага вольнага ўніверсітэта ў Празе (1922—1945) і ў Мюнхене (1945—1951, рэктар). У 1951 годзе пераехаў у Вялікабрытанію.
Сапраўдны сябар Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі, Украінскай вольнай акадэміі навук, Славацкага навуковага таварыства, Чэшскай АН, Міжнароднага антрапалагічнага інстытута ў Францыі.
Узнагароды
Кавалер сербскага ордэна Святога Савы.
Асноўныя працы
- Архітектура у різних народів (З ілюстраціями). — Л., 1909;
- Архітектура у різних народів і на Україні. — Л.-К., 1910 (Internet Archiv);
- Українське мистецтво — L'art d'Ukraine. — Л.-К., 1913;
- Розкопки палеолітичного селища в с. Гонцях … // ЗУНТ, т. 1. — Полтава, 1919;
- Основні елементи орнаментації українських писанок і їхнє походження. — Прага, 1925;
- A propos de l'art pontique. XVII Congres international d'Anthropologie. — Брюссель, 1935;
- Концепція М.Грушевського про походження українського народу // Праці Українського історично-філологічного товариства в Празі, 1941;
- Формація української нації. — Прага, 1941;
- Кам'яна доба в Україні. — Мюнхен, 1947;
- Орнаментація української хати. — Рим, 1980.
Зноскі
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Енциклопедія історії України: У 10 т. / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.— К.: Наукова думка, 2013. — Т. 10 : Т—Я. — 2013. — С.682.
Спасылкі
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|