Вадацяжная вежа (Слонім)

Славутасць
Вадацяжная вежа
53°05′44″ пн. ш. 25°20′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Слонім
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы 1922 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000493шыфр 413Г000493
Map

Вадацяжная вежа — помнік архітэктуры ў горадзе Слонім (Гродзенская вобласць, Беларусь), размешчаны па вуліцы Вакзальная. Пабудавана з цэглы ў 1922 годзе, адначасова з будынкам чыгуначнага вакзала, разам з якім складае адзіны архітэктурны ансамбль.

Архітэктура

Трох’яруснае васьміграннае ў сячэнні збудаванне мае пластычныя архітэктурныя формы. Першы ярус — гэта магутнае аснаванне з вуглавымі контрфорсамі і маналітнымі плоскасцямі сцен. Звужаны да верху стройны другі ярус выкарыстаны як апора для трэцяга — верхняга аб’ёму, у якім размяшчаўся рэзервуар з вадой. Яго гранёная «чаша» завершана пластычным шатровым дахам з «заломам» і слухавымі вокнамі.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!