Найбольш мэтанакіравана ў Беларусі ансамблі пачалі фарміравацца з XVI ст., з пачаткам распрацоўкі праектнай дакументацыі (Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс).
3 пачатку 1990-х гг. у Беларусі праводзяцца работы па аднаўленні ансамбляў гістарычных цэнтраў гарадоў на аснове спалучэння метадаў рэстаўрацыі, рэканструкцыі, узнаўлення страчаных аб’ектаў і тэхналогій сучаснага будаўніцтва (Верхні горад у Мінску, Ратушная і Саборная плошчы ў Віцебску і інш.). Рэканструкцыя ансамбля гарадоў ажыццяўляецца метадамі другаснай забудовы (большая шчыльнасць, цеплавая мадэрнізацыя, узвышэнне мастацка-эстэтычнага ўзроўню), а таксама на аснове тэорыі «падпарадкаванай хаатычнасці», калі ансамбль дапаўняецца нечаканымі рашэннямі, аб’ектамі інш. стылёвай накіраванасці і г.д.
Фарміраванню ансамбляў сельскіх паселішчаў са стварэннем у іх выразных грамадскіх цэнтраў, новага жылога фонду і мадэрнізацыяй старых аб’ектаў масавай забудовы садзейнічалі працы па рэалізацыі праграмы эксперыментальна-паказальнага будаўніцтва ў 1969—1976 гадах (вёскі СноўНясвіжскага, ЛенінаГорацкага, МалечБярозаўскага раёнаў і інш.) і Дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця сяла ў 2005—2010 гадах (вёскі КабылаўкаПружанскага, НарачВілейскага раёнаў і інш.).