Бітва пад Хацінам адбылася 4 кастрычніка 1509 года паміж войскам Кароны пад кіраўніцтвам кароннага гетмана Мікалая Камянецкага і Малдаўскім княствам пад камандаваннем бургамістра Копачю, на беразе р. Днестр, каля мястэчка Хацін у час польска-малдаўскай вайны 1501–1510 гадоў.
У 1509 годзе, падчас польска-малдаўскай вайны 1501–1510 гадоў, малдаўскае войска здзейсніла нашэсце на землі Чырвонай Русі і Падолля, і захапілі Пакуцце. Карона, сабраўшы 20 тысяч вайскоўцаў (паспалітае рушэнне, абарона паточная, наёмнікі) пад камандаваннем гетмана Камянецкага, урываецца ў Малдаўскае княства з намерам заваяваць сталіцу Сучава. Пасля трохтыднёвай няўдалай аблогі польскія войскі пачалі адыходзіць, абыходзячы Букавіну з усходу. Падчас адступлення, фарсіруючы р. Днестр у раёне мястэчка Хацін, малдаване пад кіраўніцтвам Копачю вырашылі даць бой палякам[1][2][3].
Калі частка паспалітага рушэння фарсіравала раку Днестр, да пераправы пачалі рыхтавацца прыватныя харугвы і наёмнікі. У гэты момант малдаўскія войскі, пры падтрымцы войск Асманскай імперыі, атакавалі палякаў з паўночнага захаду, з Хоцінскай крэпасці, па крутым схіле. Нягледзячы на гэта, польскія войскі выстраіліся у баявыя парадкі. У ходзе бою, польская наёмная кавалерыя незаўважна аддзялілася і з захаду абыйшла ўзвышша, з якога наступалі малдаване, і напалі на іх ззаду. Гэта прымусіла малдаўскія войскі адступаць, што ператварылася ва ўцёк войска. Падчас пагоні многія з малдаўскага войска трапілі ў палон. 50 вайскоўцаў малдаван былі абезгалоўлены[1][2][3].
Палякі ўзялі крэпасць, а бітва пад Хацінам стала эпілогам польска-малдаўскай вайны, якая скончылася Камянец-Падольскім мірам 1510 года і тэрытарыяльнымі саступкамі з боку Малдаўскага княства.