У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Беразавец.
Беразаве́ц, канал Беразаве́ц — рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Лясная.
Даўжыня ракі 12,5 км[1]. Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Шчэрбава, вусце на паўночны ўсход ад вёскі Голы Барок. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.