Бе́лы Бе́раг — возера ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў пойме ракі Бярэзіна, прыкладна за 28 км у напрамку на паўночны захад ад горада Рэчыца, за 1,5 км ад вёскі Горваль.
Плошча паверхні возера 0,23 км². Даўжыня 3,5[1] км, найбольшая шырыня 0,1[1] км. Катлавіна старычнага тыпу, моцна выцягнутая і мае серпападобную форму. Берагі пясчаныя, вышынёй да 1 м[1]. Пратокай возера злучаецца з Бярэзінай.
Каля возера археалагічны помнік — гарадзішча[1].