Беларускі саюз журналістаў — грамадскае аб’яднанне прафесійных творчых работнікаў сродкаў масавай інфармацыі Беларусі[2], заснаванае ў 1959 годзе[3]. З 2001 года прымае ўдзел у Рэспубліканскім каардынацыйным савеце кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў[4]. З 18 кастрычніка 2005 года пасаду старшыні займае Анатоль Лемяшонак[5]. У 1995 годзе ў складзе саюза было больш за 3400 членаў.
Кіраванне
- З’езд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Абсалютнай большасцю галасоў прадстаўнікоў вызначае кірункі дзейнасці, змяняе Статут, абірае старшыню, яго 1-га намесніка, Раду, Кантрольна-рэвізійную камісію і Камітэт па прафесійнай этыцы.
- Рада. Склікаецца штогод. Правамоцная пры наяўнасці 2/3 членаў. Выконвае пастановы З’езда і кіруе ўласнасцю саюза. Абірае намеснікаў старшыні. Утварае Сакратарыят і Камітэт па абароне свабоды слова і правоў журналістаў. Вызначае зносіны з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі. Ухваляе творчыя спаборы і ўзнагароджанне журналістаў. Вызначае велічыню сяброўскіх укладаў і зацвярджае выданні саюза.
- Сакратарыят. Збіраецца штомесяц. Распрацоўвае мерапрыемствы і бюджэт. Ухваляе пастановы аб выдатках на мерапрыемствы, а таксама прызначэнне і аклады рэдактараў выданняў.
- Кантрольна-рэвізійная камісія. Правярае грашовую справаздачнасць суполак, прадпрыемстваў і ўстаноў саюза.
Мэты дзейнасці
- усебаковае садзейнічанне ажыццяўленню і рэалізацыі прынцыпаў свабоды слова і друку, пашырэнню інфармацыйнай прасторы, умацаванню прававой базы дзейнасці ўсіх бакоў інфармацыйнага працэсу;
- актыўны ўдзел у стварэнні неабходных умоў функцыяніравання беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, садзейнічанне забеспячэнню высокага прафесійна-творчага ўзроўню журналістаў;
- садзейнічанне павышэнню прэстыжу журналістыкі як віду творчай дзейнасці, а таксама прэстыжу працы журналіста.
Задачы
- абарона эканамічных, прафесійна-творчых інтарэсаў, аўтарскіх, асабістых правоў, гонару і годнасці журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ», іх інтэлектуальнай уласнасці;
- аб’яднанне намаганняў і каардынацыя работы па інфармацыйнаму абслугоўванню журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»;
- клопат аб паляпшэнні ўмоў працы, быту работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, ветэранаў журналістыкі, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»;
- аб’яднанне і каардынацыя намаганняў членаў ГА «БСЖ» у практычным ажыццяўленні статутных мэт;
- развіццё сістэмы журналісцкай адукацыі членаў ГА «БСЖ», а таксама іх разнастайных форм творчай дзейнасці.
Дзейнасць
Паводле Статута саюз ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:
- удзел у міжнародных журналісцкіх сувязях;
- правядзенне журналісцкіх нарад і свят;
- ладжанне журналісцкіх творчых спабораў;
- павышэнне адукацыі журналістаў на творчых семінарах і ў Цэнтры сучаснай журналістыкі;
- выпуск выданняў.
Зноскі
Літаратура