Беларуская энергетычная сістэма — комплекс электрастанцый, кацельняў, электрычных і цепласетак, якія звязаны агульным рэжымам працы па ўсёй Рэспубліцы[1].
Створана як адзіная сістэма энергетыкі БССР ў 1962 годзе, фарміравалася ў межах энергетычнай сістэмы СССР.
Узначальваецца і кіруецца ДВА «Белэнерга». На балансе (канец 2006) мае 31 цеплавую электрастанцыю (агульнай магутнасцю 7700 МВт), 23 блок-станцыі (агульнай магутнасцю 184,4 МВт), 26 малых ГЭС (агульнай магутнасцю 12 МВт), 38 раённых кацельных.