Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ) — партыя сацыял-дэмакратычнага кірунку. Створана 2 сакавіка 1991 года. Працягвае традыцыі Беларускай сацыялістычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Цэнтральная рада. БСДГ заяўляла, што яна з’яўляецца левацэнтрысцкай партыяй парламенцкага тыпу, якая лічыць прыярытэтнымі кірункамі сваёй дзейнасці прапаганду і абарону агульначалавечых каштоўнасцей, ідэалаў сацыял-дэмакратыі, сацыяльную абарону чалавеку працы. Мэта яе дзейнасці — пабудова незалежнай дэмакратычнай, прававой і сацыяльнай беларускай дзяржавы як раўнапраўнага суб’екта еўрапейскай і сусветнай супольнасці. Філіі і суполкі БСДГ дзейнічаюць ва ўсіх абласных цэнтрах і многіх гарадах Беларусі. БСДГ знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Гісторыя
21 мая 1991 года партыя прайшла рэгістрацыю (рэгістрацыйнае пасведчанне № 090). 9 сакавіка 1995 года партыя прайшла перарэгістрацыю (рэгістрацыйнае пасведчанне № 012).
15 лютага 1998 года прайшоў Устаноўчы з’езд партыі. 27 мая 1998 года партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (рэгістрацыйнае пасведчанне № 042).
У пачатку мая 1999 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
30 жніўня 1999 года партыя прайшла перарэгістрацыю (рэгістрацыйнае пасведчанне № 007). З 1998 года Анатоль Астапенка — намеснік старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ).
У БСДГ аж сямёра намеснікаў старшыні — Анатоль Астапенка, Валерый Арцішэўскі, Сяргей Бураў, Георгій Гацкевич, Святлана Губейка, Ірына Палядава і Арцём Старых. У цэнтральным савеце партыі вядомыя літаратары Сяргей Законнікаў і Анатоль Вярцінскі. У складзе арганізацыі вядомыя рэгіянальныя актывісты — Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч з Гродна, Міхаіл Булавацкі з Магілёва.
|
Адмаўляючыся ад удзелу ў чарговым палітычным спектаклі (парламенцкія выбары—2016), партыя БСДГ заяўляе аб сваёй рашучасці дамагацца сапраўдных выбараў у парламент і аб’яўляе аб рашэнні правесці 12 верасня 2016 года ў Мінску масавую пратэстную акцыю з іх патрабаваннем
|
|
У лістападзе 2018 года Станіслава Шушкевіча на пасадзе кіраўніка БСДГ змяніў бізнесмен Сяргей Чэрачэнь, былы член Камуністычнай партыі Беларусі[1].
12 студзеня 2020 года на пасяджэнні Цэнтральнай Рады БСДГ было прынята рашэнне пра вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. Ім стаў старшыня партыі Сяргей Чэрачань[2].
Створаны адмысловы інтэрнэт-сайт, які змяшчае перадвыбарчую праграму, інфармацыю аб зборы подпісаў і апошнія навіны выбарчага штаба кандыдата ад партыі — https://cherechen.by/.
Старшыні партыі
Члены ЦР БСДГ
- Галіна Аксючыц
- Марыя Апейка
- Валерый Арцішэўскі
- Анатоль Астапенка
- Міхась Булавацкі
- Сяргей Бураў
- Мікалай Вырвіч
- Анатоль Вярцінскі
- Георгій Гацкевіч
- Святлана Губейка
- Сяргей Законнікаў
- Ганна Зелянкевіч
- Уладзімір Іскрык
- Зміцер Кішкуноў
- Андрэй Коця
- Мікіта Краснакуцкі
- Тамара Маісеенка
- Анастасія Мароз
- Вікторыя Марозава
- Міхась Мінчык
- Ірына Палядава
- Валерый Петрыкевіч
- Сяргей Садоўскі
- Віктар Сазонаў
- Валерый Сарока
- Арцём Старыкаў
- Уладзімір Хільмановіч
- Паліна Цімафеева
- Сяргей Чэрачэнь
- Ірына Шушкевіч
- Станіслаў Шушкевіч
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Зарэгістраваныя | |
---|
Незарэгістраваныя партыі і аргкамітэты | |
---|
Кааліцыі | |
---|
Іншыя рухі і блокі | |
---|
Партыі і аргкамітэты, якія спынілі існаванне | |
---|