Беларуская горная акадэмія — прафесійная арганізацыя, створаная дзеля аб’яднання творчага патэнцыялу інжынерных і навуковых кадраў горнай вытворчасці Рэспублікі Беларусь.[1] Не з’яўлялася дзяржаўнай акадэміяй навук, існавала на правах грамадскага аб’яднання.
Гісторыя
Беларуская горная акадэмія створана ў 1996 г.[2] З моманту стварэння па 2005 год ёй кіраваў доктар тэхнічных навук, прафесар Барыс Аляксандравіч Багатаў.[1]
Выдавала «Бюллетень Белорусской горной академии».[3]
З 2006 — грамадскае аб’яднанне «Беларускае горнае таварыства».[2] Старшыня — доктар тэхнічных наук Уладзімір Сяргеевіч Войценка.[4]
Дзейнасць
- падрыхтоўка горна-тэхнічных кадраў
- выдавецкая і праектна-даследчая праца
- арганізацыя павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў горных прадпрыемстваў
- філіял кафедры «Горныя працы» БНТУ на базе ААТ «Белгорхімпрам»[5]
Некаторыя з акадэмікаў
Некаторыя з членаў-карэспандэнтаў
Зноскі
Беларускія акадэміі навук |
---|
Дзяржаўныя акадэміі навук | |
---|
Грамадскія аб’яднанні | |
---|