Беларуская гатычная проза

Беларуская прыгодніцкая прозамастацкія творы напісаныя беларускімі аўтарамі ў гатычным жанры.

Першапроходцы жанру ў беларускай літаратуры

Беларускае пісьменства перыяду мяжы ХVIII – ХІХ стагоддзяў не адставала ад еўрапейскага працэсу і набыткаў заходнееўрапейскай літаратуры і культуры. Найлепшыя здабыткі гатычнага раману былі адаптаваны і паспяхова выкарастаны і ў літаратурным асяроддзі Беларусі ХІХ стагоддзя[1].

Містычна-фантастычныя элементы выкарастаў у сваёй творчасці і беларуска-польскі паэт Юзаф Бака. І варта заўважыць, што прыкладна ў тый жа перыяд, што і Хорас Уолпол, які лічыцца першаадкрывальнікам жанру. Асабліва гэта заўважна ў яго паэтычным зборніку «Роздум пра непазбежную смерць» (1766), у якім аўтар паспрабаваў паказаць дэманічную ўсемагутнасць смерці блізкай да нігілізму. Тым не менш яго творчасць больш належыць да метафізічнай паэзіі позняга барока, і творы былі хутчэй гратэскнымі.

Што тычыцца прозы, то першай выкарыстаць паспяховы ў Заходняй Еўропе жанр гатычнага раману, прыстасаваць яго да нашых мясцовых рэалій, паспрабавала Ганна Барбара Мастоўская-Радзівіл. На жаль сёння імя гэтай пісьменніцы з роду Радзівілаў не вельмі знаёма беларускаму чытачу. Пісьменніца дзеяла свае творы ў Заслаўе, друкавалася ў Вільне, дзе ў 1806 годзе выйшаў яе першы кніжны зборнік (на польскай мове) пад агульнай назвай «Мае забавы» («Moje rozrywki»), у які ўвайшоў шэраг таямніча-прыгодніцкіх аповесцей «Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца», «Замак Канецпольскіх» «Матыльда і Даніла» і інш.. Для яе твораў характэрна паглыбленне ў гісторыю, часам, нават – прага да гістарычнага праўдападабенства. Падзеі ў яе творах развіваюцца на фоне рыцарскіх турніраў, паляванняў, пышных баляў. А тэрыторыяй, дзе здяйсняецца гатычны сюжэт, служаць класічныя для жанру старажытныя замкі з падземнымі хадамі ды гатычныя вежы, кляштары ды паганскія капішчы. І, як таго і патрабуе жанр жахаў, есць і радавыя праклёны, і таямнічыя снабачанні, злачынства і пакаранне.

Тытульны ліст кнігі «Шляхціц Завальня» (мастак Рудольф Казіміравіч Жукоўскі)

А ў сярэдзіне ХІХ ст. іншаму нашаму пісьменніку, Яну Баршчэўскаму, удала атрымалася выкарыстаць здабыткі гатычнай прозы ў сваім надзвычай багатым на містычныя гісторыі празаічным зборніку «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844–1846), у якім аўтар у даступнай і дасціпнай форме паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, у фантазіях якіх блукаюць нядобрыя духі, а паданні і міфы якіх апавядаюць пра ваўкалакаў, пярэваратняў, і чарнакніжнікаў. Усё гэта выдатна адлюстравалася ў аповядах зборніку – «Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем», «Вужыная карона», «Плачка», «Валасы, якія крычаць на галаве» ды іншых, дзе пісьменнік выкарытоўвае асноўныя прынцыпы гатычнай літаратуры: містычнае пераплятаецца з рэальным, а фантастычнае заўсёды прысутнічае побач. У сваіх творах Баршчэўскі ўжывае і такі элемент, прыняты ў літаратуры жахаў, як разгортванне падзей у замкнёнай прасторы. Так, падзеі ў апавяданні «Пра чарнакніжніка і цмока…» разгортваюццца ў панскім палацы. І дзеянні іншых яго апоявдаў адбываюцца ці ў шляхецкім доме ці аддаленым фальварку, альбо ў карчме.

Цікавы гэтым і напаўмістычны верш Янкі Купалы «Забытая карчма» (1907). Яго творчасць можа і нельга напроста аднесці да готыкі, але і абыходзіць не варта. Так, у згаданым вершы вядомы паэт узгадвае, што, як настае поўнач, і людзі засынаюць – у карчме адбываецца гулянне чарцей, ведзьмаў, ды ваўкалакаў. І гуляюць, пакуль не пракрычыць певень. Таксама варта ўзгадаць яшчэ адзін яго верш – «Хохлік» (1911), у якім Купала таксама звяртаецца да народнай міфалогіі з элементамі містыкі: «...Ваўкалак за дамавінай выпаўзае на пуціну...Хохлік грае, ведзьма скача, ноч смяецца, сонца плача...»[1].

Гатычны раман у савецкі перыяд

Элементы містыкі і беларускай міфалогіі мы назіраем і ў напаўфантастычнай аповесці Вацлава Ластоўскага «Лабірынты» (1923), якая споўнена загадкавасцю і таямнічасцю. Тут і легенды аб падземных хадах і дзівах, скрытых у іх, і пошукі скарбаў, у прыватнасці полацкай бібліятэкі, якую не здолеў адшукаць Іван Грозны. Эфект злавеснасці, уласцівы гатычнаму жанру, Ластоўскі добра перадае ў адным з эпізодаў, калі вандроўнікі ў падзямеллі даходзяць да дубовай труны, на якой чытаюць такі надпіс: «Я, Ярамір, ходы гэтыя працай многай утварыў і дэманаў пяці, моцай слоў тайных, на пілнаванне давечнае ўвязаў тут. Хай унасячага сюды прапусцяць, а на вынасячым споўніцца слова». Наогул, аўтар у дадзеным творы добра сабе раскрыў і як знаўца беларускай гісторыі, этнаграфіі, міфалогіі, і, што вельмі нечакана ўражвае – народнай астраноміі, звязанай са славянскім алімпам дахрысціянскіх божастваў. Аповесць «Лабірынты» стала яшчэ і тагачасным узорам рамантычнай прозы на гістарычную тэму. Але ў той жа момант даследчыкі і на сёння так і не прыйшлі да адзінага меркавання пра жанравую прыналежнасць «Лабірынтаў», што гэта: філасофская аповесць ці хутчэй дэтэктыў, гістарычна-прыгодніцкая або містычная проза, ці жахі?

У. Караткевіч у студэнцкія гады

Містыкай і гістарычнай тэматыкай прасякнуты і многія творы майстра гістарычнай прозы Уладзіміра Караткевіча. І менавіта па яго твору зняты першы беларускі фільм у жанры готыкі – «Дзікае паляванне караля Стаха», створаны па аднайменнай аповесці (нап. 1958, уперш. апубл. 1964), якая адпавядае ўсім канонам жанру гатычнага раману. Тут і сівые змрочныя легенды і радавыя праклёны, і адпаведная атмасфера, уласцівая жанру – змрочны лядашчы замак у асяроддзі цьмяных шэрых балот. Ну, і вельмі ўдалая перадача пачуцця пужалай напружанасці: «Калі я прачынаўся – я чуў у калідоры крокі Малога Чалавека і часам яго ціхі жаласны стогн. А пасля зноў чорная бездань цяжкага сну, і зноў скача па верасе і дрыгве імклівае, як страла, паляванне».

Змрочнасць прысутна нават некаторым яго вершам. Напэўна, асабліва гэта адчуваецца ў яго вершы «Прарок Геронім Босх»: «…Сваёй неўтаймоўнай фантазіяй выклікаў ён пачварныя здані... Праз трэшчыны на палотнах чуюцца гукі рыданняў…». А атмасфера нупружаннасці перадана і ў рамане «Чорны замак Альшанскі» (1979–80), асабліва ў апісанні замку з яго прывідамі («Кожную поўнач такую ў замку, што стыгне ад жаху, па галерэях праходзяць дама з чорным манахам»), і ў апісанні саміх гэтых прывідаў, якія раз-пораз з'яўляюцца і наводзяць смяротны жах на выпадковых мінакоў («…іхнія прывіды ходзяць пад аркадамі замка, чула і цяжка ўздыхаючы і палохаючы стогнамі добрых людзей»). За раман «Чорны замак Альшанскі» Караткевіч у 1984 годзе быў пасмяротна ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй імя Якуба Коласа, а на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Міхаіл Пташук зняў паводле раману двухсерыйны аднайменны мастацкі фільм[1].

Сучаснае становішча

Людміла Рублеўская з кнігай «Жаніх панны Данусі» (2003). Падчас XX Міжнароднай кніжнай выстаўкі (Мінск, 2013)

З сучаных аўтараў, якія паспяхова працуюць у гэтым жанры, варта вылучыць Людмілу Рублеўскую. Яе гатычны раман «Скокі смерці» (2011) пачынаецца радкамі з верша Караткевіча, бы даніна і павага да яго творчасці, і з першых жа радкоў самога рамана ўводзіць нас атмасферу чагосці напружанасці, чагосці пужалага і таямнічага: «Яны круціліся ў вар'яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад смерцю апошняга прычасця, не хацелі пакідаць зямлю…». Тут і готыка, і дэтэктыў, і гістарычнае фэнтэзі, і нават каханне. Але што да кахання ў стыле готыкі, то тут найперш трэба звярнуць увагу на, як яго сама вызначае Рублеўская, «жахлівае апавяданне» — «Жаніх панны Данусі» (2003). Жаніх пекнай выпускніцы жаночай гімназіі, панны Данусі, шляхетны Генусь, падчас інспекцыі чыгункі загінуў у спушчаным пад адхон эсэрамі цягніку. Але ў той жа вечар прыязджае за ёй на бліскучым, як калядная ёлка аўтамабіле — шыкоўным увасабленні прагрэсу, які толькі пачаў з'яўляцца на вуліцах горада. І адвозіць яе на Кальварыйскія могілкі, да суровага псеўдагатычнага будынка касцёла, каля сцен якога і распавядае пра сваю жудасную гісторыю, што ён не жывы, а толькі спакутаваны закаханы дух. Разглядаючы тэму гатычнага раману ў сучаснай беларускай літаратуры, варта звярнуць увагу на яшчэ адзін твор Рублеўскай — «Ночы на Плябанскіх Млынах» (2006), у якім можна правесці ў нечым паралелі з містычным гісторыямі «Шляхціца Завальні» Яна Баршчэўскага. Рублеўская з самога пачатку апускае чытача ў напружаную атмасферу чагосці таямнічага і пужалага («Гэты дом пабудаваў вар'ят у вар'яцкім месцы…»), а сам твор пабудаваны на містычных гісторыях Мінску, гарадскіх легендах, якія сябры распявядаюць па чарзе адзін адному, седзячы ўвечары ў старым доме пры святле свечак.

Містычна-дэтэктыўны сюжэт заклаў у аснову свайго твору Валерый Гапееў у рамане «Праклён» (2013), у якім ён паспрабаваў па-новаму зірнуць на фальклорную і гістарычную спадчыну беларусаў. Раман пра сучаснасць, але ў ім містычнае і міфалагічнае цесна пераплецена з рэчаіснасцю і з'яўляецца неад'емнай часткай нашага жыцця. Адзін з галоўных герояў, вясковы хлопец, дом якога згарэў разам з яго братам, застаўся апошнім у родзе. Разбіраючы пажарышча ён знаходзіць металічны амулет-артэфакт, які ўрэшце прыводзіць хлопца ў таемнае братэрства. Апыняецца, што недзе побач з намі жывуць ведзьмы і пярэваратні, квітнее папараць-кветка і прымаюць ахвяры камяні-алтары. Аўтар раскрывае нацыянальны характар беларусаў і заклікае не забывацца нашай гісторыі. Бо грэбаванне народнымі традыцыямі, адмова ад сваёй культуры, могуць абгарнуцца толькі праклёнам для чалавека, які зракаецца ад сваіх каранёў.

Вольга Тарасевіч на прэзентацыі сваіх кніг, перавыданых у Выдавецкім доме «Звязда». XX Міжнародная кніжная выстаўка, Мінск, 2013

Містычная аснова, і разгортванне падзей вакол старажытных артэфактаў, закладзены ў дэтэктыўных раманах Вольгі Тарасевіч  (руск.). Урыўкі гісторыі ў яе раманах удала спалучаюцца с нашай сучанасцю. Так, напрыклад, падзеі ў адным з яе апошнх раманаў, «Абярэг Святога Лазара» (2012), разгортваюцца падчас здымак тэлепраекту, які нагадвае і на сёння дастаткова папулярнае тэлешоў «Бітва экстрасэнсаў», а ў вобразе некаторых герояў кнігі лёгка адгадваюцца некаторыя рэяльныя прататыпы. З пункту гледжання гатычнага раману цікавасць выклікае і яе раман «Карты вялікага чараўніка» (2014), сюжэтная лінія якога развіваецца вакол калоды катр Таро вядомага англійскага акультыста Алістэра Кроўлі, стваральнік калоды «Тара Тота». І ў рамане Тарасевіч, калода карт, над якой чорны чараўнік прапрацаваў пяць гадоў, нечакана ўсплывае ў нашы дні. Карты, якія валодаюць велізарнай сілай, выконваюць любое жаданне свайго ўладальніка, знаходзяцца ў злачынных руках, і дэтэктыву трэба адшукаць гэтага злачынцу. І так большасць твораў Вольгі Тарасевіч завязана на дэтэктыўных гісторыях вакол старажытных артэфактаў, якія валодаюць магічнай сілай[1].

Зноскі

  1. а б в г Алег Грушэцкі Малая гісторыя жахаў // Літаратура і мастацтва : Газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 19 снежня 2014. — В. 4799. — № 50. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2014.

Літаратура

Read other articles:

Castle in Andenne, Belgium Bonneville Castle (French: Château de Bonneville) is a stately home in Bonneville in the municipality of Andenne, province of Namur, Wallonia, Belgium.[1] Originally a farmhouse with a 15th-century donjon, it was acquired in 1617 by Jacques de Zualart, who began an extensive rebuilding, the continuance of which ruined his son, Tilmant de Zualart. In about 1690 the château became the property of his principal creditor, Jean-Hubert de Tignée, whose descenda...

 

  لمعانٍ أخرى، طالع باتل كريك (توضيح). باتل كريك    علم   الإحداثيات 42°18′44″N 85°12′15″W / 42.312222222222°N 85.204166666667°W / 42.312222222222; -85.204166666667  تاريخ التأسيس 1831  تقسيم إداري  البلد الولايات المتحدة[1][2]  التقسيم الأعلى مقاطعة كالهون  خصائص جغرا...

 

«Газелек» Повна назва Gazélec Football Club Ajaccio Прізвисько Le Gaz, Le Bistrot Засновано 1910 Населений пункт Аяччо,  Франція Стадіон «Анже Казанова» Вміщує 8 000 Президент Матьє Мессіна Головний тренер Давід Дюкуртью Ліга Національний чемпіонат 2 2019/20 17-те (Національний чемпіонат) Домашня...

1991 studio album by StrawbsRinging Down the YearsStudio album by StrawbsReleased1991RecordedParkwood Studios, Spring 1990GenreProgressive rockLength43:19LabelVirgin, Road Goes On ForeverProducerStuart Kerrison, StrawbsStrawbs chronology Sandy Denny and the Strawbs(1991) Ringing Down the Years(1991) A Choice Selection of Strawbs(1992) Singles from Ringing Down the Years The King Ringing Down the Years is the fourteenth studio album by English band Strawbs. The album was released initi...

 

Koordinat: 53°52′12″N 1°40′52″W / 53.870°N 1.681°W / 53.870; -1.681 Aireborough adalah distrik perkotaan di West Riding of Yorkshire yang eksis antara tahun 1937 hingga 1974, di utara Leeds, Inggris.[1] Wilayahnya meliputi Guiseley, Yeadon dan Rawdon, dan dibuat sebagai gabungan dari tiga distrik kota tersebut ditambah bagian dari Distrik Desa Wharfedale. Nama distrik ini diambil dari Sungai Aire. Distrik ini sekarang merupakan bagian dari Distrik M...

 

GlanumReruntuhan GlanumNama alternatifΓλανόνLokasiDi dekat Saint-Rémy-de-Provence, PrancisKoordinat43°46′26″N 4°49′57″E / 43.77389°N 4.83250°E / 43.77389; 4.83250Koordinat: 43°46′26″N 4°49′57″E / 43.77389°N 4.83250°E / 43.77389; 4.83250JenisPermukimanSejarahPendiriSalyensDidirikanAbad ke-6 SMDitinggalkan260 MPeriodeKelt-Liguria, RomawiCatatan situsTanggal ditemukan1921, 1982ArkeologJules Foremigé, Pierre...

2003 video gameSnow SakuraCover of the visual novel showing MisakiDeveloper(s)D.O.Publisher(s)JP: D.O.NA: G-CollectionsPlatform(s)Microsoft WindowsReleaseJP: November 28, 2003NA: 2007Genre(s)Eroge, Visual novel, Bishōjo game, ComedyMode(s)Single-player Snow Sakura (Japanese: 雪桜, yukizakura) is a visual novel first developed and published by D.O. and released on November 28, 2003.[1] This interactive fiction game was translated into English language and then published by G-Collect...

 

2003 novel by Harlan Coben This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) The topic of this article may not meet Wikipedia's notability guideline for books. Please help to demonstrate the notability of the topic by citing reliable secondary sources that are independent of the topic and provide significant coverage of it beyond a mere trivial mention. If notability cannot be shown, the ar...

 

Container for astronauts' personal items Michael Collins' PPK from the Apollo 11 mission The Personal Preference Kit (PPK) is a container used to carry the personal items of astronauts during the Gemini, Apollo, Space Shuttle, and International Space Station programs. Items that astronauts choose to carry into space are approved by NASA management and stored in PPKs. Information on the contents of kits are usually kept private by the astronaut, although some contents have been put on display ...

Aes grave: Sextans, etwa 289–245 v. Chr. Als aes grave (wörtlich „schweres Erz“ oder „schweres Geld“) bezeichnen die römischen Schriftsteller das schwere Kupfer- bzw. Bronzegeld der frühen Römischen Republik. Aes grave: Sextans, 217–215 v. Chr., auf der Vorderseite Kopf des Gottes Mercurius, auf der Rückseite ein Schiffsbug (Prora) Die Numismatik versteht darunter die runde nord- und mittelitalische gegossene As-Kupfermünzen-Serie des 4. und 3. Jahrhunderts v. Chr. Gemeinsam...

 

Automobile manufacturer General Motors Egypt S.A.E.جنرال موتورز مصرTypeJoint VentureIndustryAutomotiveFounded1983; 40 years ago (1983)Headquarters6th of October City, Giza, EgyptNumber of locationsone location - 6th of October Plant – Giza - EgyptKey peopleSharon Nishi (Chair & MD)[1]ProductsPickup Truck, Light Duty Truck, Passenger Cars, Passenger Van, MinibusBrandsChevroletCadillacOwnerGeneral Motors Company and other shareholdersNumber of emplo...

 

This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) This article needs to be updated. Please help update this article to reflect recent events or newly available information. (November 2016) A major contributor to this article appears to have a close connection with its subject. It may require cleanup to comply with Wikipedia's content policies, particularly neutral point of view. Please disc...

1960 West German comedy film IngeborgDirected byWolfgang LiebeneinerWritten byWillibald EserCurt Goetz (play)Karin JacobsenProduced byFritz AntonJohannes J. FrankWilly SchöneLuggi WaldleitnerStarringIngrid ErnestDietmar SchönherrWalter GillerCinematographyGünther SenftlebenEdited byLilian SengUrsula ZschiescheMusic byPeter ThomasProductioncompanyRoxy FilmDistributed byUFARelease date 6 October 1960 (1960-10-06) Running time88 minutesCountryWest GermanyLanguageGerman Ingeborg...

 

Bernardino Núñez de Arenas, fotografía de J. Laurent. Museo de Historia de Madrid. Bernardino Núñez de Arenas Blanco (Huete, 20 de mayo de 1806-Villaviciosa de Odón, 21 de diciembre de 1865) fue un periodista, escritor, político y financiero español del siglo XIX, hermano del catedrático y académico Isaac Núñez de Arenas y sobrino del militar y matemático José Núñez de Arenas. Biografía Hijo de Leoncio Núñez de Arenas y de María del Carmen Blanco Buzó, a pesar de su ...

 

Jade terrapinOn display at the British MuseumMaterialCarved jadeSize20 cm high, 48.5 cm long and 32 cm wideWeight41 kgCreated17th century ADPresent locationBritish Museum, LondonRegistrationME OA 1830,612.1 The Jade terrapin from Allahabad is a large sculpture of a terrapin carved from a single piece of jade. Dating from the early 17th century, when most of India was ruled by the Mughal dynasty, this luxurious and unique artefact was taken from Allahabad to England in the early 19th century. ...

Local board of Auckland Council in New ZealandPapakura Local BoardLocal board of Auckland CouncilCountryNew ZealandRegionAucklandTerritorial authorityAucklandWardManurewa-Papakura wardLegislated2010Government • Board chairBrent CatchpoleArea[1] • Land40.23 km2 (15.53 sq mi)Population (June 2023)[2] • Total75,800 Local Board MembersStructurePapakura Action Team4 / 6Papakura First2 / 6 ElectionsLast election2022Next electio...

 

Dominican actress Josefina BáezBornLa Romana, Dominican RepublicOccupationActressYears active1986–present Josefina Báez is a Dominican actress. She is the founder and present director of Ay Ombe Theatre Troupe (estd. 1986). She was born in La Romana and moved to New York when she was 12 years old.[1] Baez is best known for her performance texts Dominicanish, Comrade, Bliss Ain't Playing and Levente no. Yolayorkdominicanyork. Baez describes herself as a performer-writer-educat...

 

Voce principale: Associazione Sportiva Dilettantistica Calcio Campania. Società Sportiva Calcio CampaniaStagione 1981-1982Sport calcio Squadra Campania Allenatore Nicola D'Alessio Monte poi Aldo Bet poi Bruno Di Lauro Presidente Antonio Morra Greco Serie C16º posto nel girone B. Maggiori presenzeCampionato: Giansanti (32) Miglior marcatoreCampionato: Sorbello (12) 1980-1981 1982-1983 Si invita a seguire il modello di voce Questa voce raccoglie le informazioni riguardanti la Società Sp...

Vicariato apostolico del CaroníVicariatus Apostolicus CaronensisChiesa latina  Collocazione geografica  Vicario apostolicoGonzalo Alfredo Ontiveros Vivas Vescovi emeritiFelipe González González, O.F.M.Cap. Presbiteri5, di cui 2 secolari e 3 regolari11.540 battezzati per presbitero Religiosi4 uomini, 3 donne  Abitanti91.100 Battezzati57.700 (63,3% del totale) Superficie80.000 km² in Venezuela Parrocchie6  Erezione4 marzo 1922 Ritoromano CattedraleSant'Elena Indiriz...

 

Pada tahun 1956, Robert Ludvigovich Bartini mendekati biro desain Beriev dengan proposal untuk kendaraan efek Wing-In-Ground. Be-1 menjadi prototipe eksperimental pertama, yang digunakan untuk menjelajahi stabilitas dan kontrol dari sayap pesawat efek tanah. Pesawat Be-1 menampilkan dua mengapung dengan bagian sayap aspek rasio yang sangat rendah antara mereka dan panel sayap kecil yang normal memperluas luar mengapung. Permukaan hydrofoils piercing yang dipasang di bagian bawah mengapung. Pe...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!