Барыс Мікалаевіч Назаранка (14 мая 1918, Таганрог — студзень 2000) — беларускі архітэктар.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1948 года. Пражываў у Мінску.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. Працаваў у архітэктурна-будаўнічых арганізацыях Растоўскай вобласці, на будаўніцтве рудняў у Данбасе, галоўным архітэктарам Бабруйска, раённым архітэктарам, начальнікам аддзела ў ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама, начальнікам праектна-канструктарскага бюро Мінгандлю БССР, з 1967 па 1978 г. — галоўным спецыялістам тэхаддзела БелНДІдзіпрасельбуда.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года.
Аўтар, сааўтар праектаў парку і сквера ў Бабруйску, жылых дамоў у Асіповічах, прафілакторыя, клуба, жылых дамоў у калгасе «Зара», планіроўкі пасёлкаў ЦЭЦ-2, аўтазавода ў Мінску, забудовы цэнтра г.п. Іванава Брэсцкай вобласці, пасёлка Шчыткавічы Старадарожскага, Новы Двор Шчучынскага раёнаў (1950—1977).
Артыкулы ў часопісах і газетах па пытаннях сельскага будаўніцтва.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені (1943, 1988), Чырвонай Зоркі (1942), медалямі.