Барыс Канявега (нар. 6 жніўня 1995) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Ніва» з Доўбізны.
З 2013 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». У сезоне 2014 стаў трывала з’яўляцца і ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. У ліпені 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. Пачатак сезона 2016 правёў у аснове брэстчан, выходзячы ў стартавым складзе, звычайна ў апорнай зоне. Улетку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў канцы сезона, але выступаў ужо толькі за дубль.
У лютым 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў[3]. Пазней адправіўся ў пінскую «Хвалю», з якой у выніку падпісаў кантракт[4]. У «Хвалі» замацаваўся ў асноўным складзе.
У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», аднак пазней далучыўся да брэсцкага «Руха», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. Пачынаў сезон 2018 у якасці іграка асновы, але ў ліпені атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2019 з-за траўм з’яўляўся на полі эпізадычна.
У лютым 2020 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[5], аднак ужо ў красавіку 2020 года па фінансавых прычынах пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі.
У 2021 годзе стаў іграком іншага клуба Другой лігі — «Нівы» з Доўбізны. У 2022 годзе разам з клубам перамог у Другой лізе. З пачатку 2023 года засяродзіўся на трэнерскай дзейнасці ў клубе.
13 жніўня 2014 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з Малдовай (0:1).
У снежні 2022 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі C[7], у снежні 2023 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[8].
У лютым 2023 года стала вядома, што Канявега ў новым сезоне будзе галоўным трэнерам «Нівы»[9], аднак у красавіку ён саступіў пасаду Андрэю Пракапюку, а сам стаў яго памочнікам.