Барда (азерб.: Bərdə) — горад, цэнтр Бардзінскага раёна Азербайджана. Насельніцтва горада ў 1969 годзе складала 19,3 тысячы чалавек, у 2006 годзе — 37,9 тысяч. Горад размешчаны на Карабахскай раўніне за 260 км ад Баку, на рацэ Тэртэр. За некалькі кіламетраў ад горада знаходзіцца лінія спынення агню паміж Азербайджанам і непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай.
Славутасці
Нягледзячы на частыя землятрусы, у Бардзе захаваўся шэраг сярэднявечных архітэктурных збудаванняў:
Вежавы маўзалей Ахмеда Зочайбаны 1322 года з двума багата дэкараваныммі парталамі і ўзорным абліцоўваннем з простай і паліванай цэглы;
Рэшткі другога маўзалея XIV стагоддзя (так званы Ахсадан-Баба). Размешчаны непадалёк ад вежавага маўзалея;