Бакалі́нскі раён (руск.: Бакалинский район; башк.: Баҡалы районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца сяло Бакалы.
Бакалінскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 26496 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць татары (53,4%), далей ідуць рускія (22,3%) і башкіры (17,3%), чувашы (3%) і марыйцы (2,7%).