Багдан Раманавіч Друцкі-Любецкі (каля 1500 — 1546) — князь, землеўласнік у Вялікім Княстве Літоўскім.
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Рамана.
Быў жанаты з Соф’яй Давойнаўнай, што дазволіла яго сыну Янушу (каля 1530—1558) атрымаць частку спадчыны згаслага роду Давойнаў — маёнтак Лунін у Пінскім павеце, валодаў таксама Відунічамі і Койтавам.
Зноскі
Літаратура
Багдан Раманавіч Друцкі-Любецкі — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|