Аўтаномная акру́га (кіт.: 自治州, піньіньzìzhìzhōu) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў КНР другога ўзроўню, якая звычайна ўтвараецца на тэрыторыі з заўважнай колькасцю прадстаўнікоў ня-ханьскай нацыянальнасці (або нацыянальнасцей). З'яўляючыся адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай другога ўзроўню, звычайна ўваходзіць у склад правінцыі або аўтаномнага раёна. Паводле свайго адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўзроўню аналагічная акрузе або гарадскай акрузе.
Структура
З'яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай другога ўзроўню, уваходзячы ў склад правінцыі або аўтаномнага раёна. Звычайна падзяляецца на паветы і гарадскія паветы, пры гэтым у сваім складзе можа таксама ўтрымліваць вызначаныя аўтаномныя адзінкі (аўтаномны павет; пры гэтым уваходжанне аўтаномнага павета менавіта ў аўтаномную акругу неабавязковае), а сама таксама ўваходзіць у склад аўтаноміі вышэйшага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўзроўню (напрыклад, Яньцы-Хуэйскі аўтаномны павет Баянгол-Мангольскай аўтаномнай акругі Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна).
З адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання аўтаномнай акругі існуе вызначанае выключэнне — Ілі-Казахская аўтаномная акругаСУАР, у склад якой, апрача паветаў, уваходзяць яшчэ і дзве акругі.
Назва
Як і большасць іншых назваў аўтаномных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Кітая, назвы аўтаномных акругаў звычайна будуюцца паводле схемы «назва мясцовасці» + «указанне этнасу, для якога ствараецца аўтаномная акруга» + указанне аўтаномнага статусу (напрыклад, Кызылсу-Кыргызская аўтаномная акруга). У назве адміністрацыйнага рэгіёна заўсёды дадаецца суфікс -族 (бел.: нацыянальны; за выняткам СУАР і выпадкаў, калі назва этнасу складаецца з двух ці больш словаў).
У выпадку, калі акруга ўтвараецца для некалькіх этнасаў, пасля ўказання мясцовасці могуць ісці два прыметнікі з указаннем этнасаў (напрыклад, Хайсі-Мангольска-Тыбецкая аўтаномная акруга).
44 з 55 этнасаў Кітая маюць аўтаномныя акругі, у іх знаходзіцца 71% ад насельніцтва ўсіх гэтых этнасаў. Большасць аўтаномных акругаў размешчаныя на захадзе і поўдні краіны.
Былыя
У 1952—1988 гадах на востраве Хайнань існавала Хайнань-Лі-Мяаская аўтаномная акруга, у 1988 годзе была створана правінцыя Хайнань з чатырма ліскімі і дзвюма лі-мяаскімі аўтаномнымі паветамі.
Цянцьзянь-Туцьзя-Мяаская аўтаномная акруга правінцыі Сычуань да 1997 года.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ўзроўню акругі бяз статусу аўтаноміі з дзеляй ня-ханьскага насельніцтва звыш за 30%:
* Без адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак акругавага ўзроўню пяці аўтаномных раёнаў на 2000 год: