Су́фікс[1][2] (ад лац.: Suffixus «прымацаваны») у лінгвістыцы — марфема, змяняемая частка слова, размешчаная звычайна пасля кораня. Служыць для ўтварэння новых слоў або іх несінтаксічных форм (у адрозненне ад канчатка).
Паводле функцый суфіксы падзяляюцца на словаўтваральныя («белы — бял-із-на»), формаўтваральныя («смел-а — смял-ей», «ляжа-ць — леж-ач-ы») і суфіксы суб’ектыўнай ацэнкі або словаформаўтваральныя («слуп — слуп-ок, слуп-очак», «мал-ы — мале-енькі»)[1].