Ацю́р’еўскі раён (руск.: Атюрьевский район, эрз.: Атюрьбуе, макш.: Атерень аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ацюр’ева.
Геаграфія
Ацюр’еўскі раён мяжуе з Цемнікаўскім, Краснаслабодскім, Кавылкінскі і Тарбееўскім раёнамі. Плошча раёна складае 825,54 км². Усходняя частка раёна размешчаная ў лесастэпе другаснай марэннай раўніны, заходняя размяшчаецца на ландшафтах змяшаных лясоў водналедавіковай нізіны. Лясы займаюць плошчу ў 9475 га і знаходзяцца ў асноўным у паўночна-заходняй частцы раёна.
Гісторыя
Ацюр’еўскі раён быў утвораны 10 мая 1937 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК у складзе Мардоўскай АССР.
Дэмаграфія
На 2017 год насельніцтва раёна налічвала 8336 чалавек. У раёне пражываюць макшане, рускія і татары.