Цемнікаўскі раён (руск.: Темниковский район, эрз.: Чополтбуе, макш.: Темникавонь аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Цемнікаў.
Геаграфія
Цемнікаўскі раён геаграфічна размешчаны на паўночным захадзе Рэспублікі Мардовія і мяжуе з Разанскай і Ніжагародскай абласцямі. Па тэрыторыі раёна працякае самая буйная рака Мардовіі Мокша. Значную частку раёна займае Мардоўскі запаведнік.