Афінскі эканамічны ўніверсітэт (грэч. Οικονομικό Πανεπιστήμιο Αθηνών) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Афінах.
У сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў Афінах на сродкі грэчаскага патрыёта і мецэната Грыгорыя Маразлі, які на працягу 15 гадоў займаў пасаду мэра Адэсы, былі пабудаваны настаўніцкі інстытут, камерцыйная акадэмія і акварыум. Першы пазней стаў часткай сучаснага ўніверсітэта.
Універсітэт быў афицыйна заснаваны як вышэйшая школа эканомікі. З 1926 па 1989 гады яна называлася Афінскай школай эканомікі.
Да 1955 года існаваў толькі адзін напрамак падрыхтоўкі студэнтаў. З тых часоў былі створаны два аддзяленні: эканамічнае і дзелавога адміністравання. У 1984 годзе школа была падзелена на тры аддзяленні: эканомікі, дзелавога адміністравання і статыстыкі і інфарматыкі.