У сярэдзіне XIII стагоддзя пасля спалення замка і горада татарамі князем Данілам ў комплексе драўляных умацаванняў узводзіцца жылая вежа-данжон, два ніжнія паверхі якой захаваліся да нашага часу. У далейшым драўляныя фартыфікацыйныя збудаванні замяняюцца на мураваныя: у XV—XVI стагоддзях узводзяцца яшчэ дзве вежы і сцяна па перыметры пагорка.
Богаяўленская царква, збудаваная ў пачатку XVI стагоддзя, насіла выразна абарончыя рысы.
У XX стагоддзі замак уключаны ў Астрожскі гістарычна-культурны запаведнік