Пабудаваны ў 1912 годзе бабруйскім лесапрамыслоўцам Мірэнбургам. З 1921 года там быў адкрыты першы радзільны дом, які праіснаваў у гэтым будынку да 1927 года. Да 1922 года тут было 15 коек. У будынку знаходзілася і гінекалагічнае аддзяленне. Потым, верагодна, дом ізноў быў жылым. У далейшым у будынку размяшчаліся яслі-сад, аддзел аховы здароўя Бабруйска[2].
У пачатку 1990-х гадоў гарадскім аддзелам аховы здароўя праведзена рэстаўрацыя будынка. Кладкай печаў займаўся майстар гэтай справы Мацвей Зубараў, прадстаўнік дынастыі бабруйскіх печнікоў, кафляй — камастакі-керамісты мастацка-творчых майстэрняў рэспубліканскага мастацкага фонду на чале з В. А. Калтыгіным[2].