Узровень Сусветнага акіяна ў той час быў на 120—135 метраў ніжэйшы за сучасны з-за таго, што вада, назапашаная ў выглядзе лёду ў ледавіковых покрывах таўшчынёй 3—4 км, была тым самым вынята з гідрасферы. Такім чынам, шматлікіх сучасных мелкаводных шэльфавых мораў не існавала (Жоўтае, Паўночнае, Персідскі і Сіямскі залівы), а іншыя былі значна меншымі за сучасныя.
Апошняя ледавіковая эпоха скончылася паміж 15 000 і 10 000 гадамі да н.э. (падрабязней гл. позні дрыяс і алерэдскае пацяпленне). У лютым 2012 года Нацыянальная акадэмія навук ЗША апублікавала даклад, які пацвярджае падзенне метэарыта ў Мексіцы 13 тыс. гадоў назад, які выклікаў позні дрыяс і масавае выміранне фаўны[2][3].