Антоніа Берталоні (італ.: Antonio Bertoloni[4][5][6], 11 лютага 1775 — 17 красавіка 1868) — італьянскі[4][5] батанік[5], прафесар батанікі[6], міколаг[4] і ўрач[5].
Біяграфія
Антоніа Берталоні нарадзіўся ў камуне Сарцана 11 лютага 1775 года[6].
З 1815 года ён быў прафесарам батанікі ў Балонскім універсітэце[6]. Антоніа Берталоні ўнёс значны ўнёсак у батаніку, апісаўшы мноства відаў раслін[7].
Антоніа Берталоні памёр у горадзе Балоння 17 красавіка 1868 года[6]. Магчыма таксама, што ён памёр у 1869 годзе[4][5].
Навуковая дзейнасць
Антоніа Берталоні спецыялізаваўся на папарацепадобных, мохападобных, водарасцях, насенных раслінах і на мікалогіі[4].
Публікацыі
- Amoenitates italicae. 1819.
- Pralectiones rei herbariae. 1827.
- Dissertatio de quibusdam novis plantarum speciebus et de Bysso antiquorum. 1835.
- Florula guatimalensis. 1840.
- Miscellanea botanica. 1842—1863.
- Piante nuove asiatiche. 1864—1865.
Зноскі
Літаратура
- V. Giacomini: Bertoloni, Antonio. In: Alberto M. Ghisalberti (Hrsg.): Dizionario Biografico degli Italiani (DBI), Band 9 (Berengario — Biagini), Istituto della Enciclopedia Italiana, Rom 1967.
Спасылкі