Дэлезіа Антоніа Берні (ісп.: Delesio Antonio Berni; 14 мая 1905 — 13 кастрычніка 1981) — аргенцінскі мастак-фігуратывіст. Быў звязаны з арт-рухам, вядомым як «Новы рэалізм» (ісп.: Nuevo Realismo), лацінаамерыканскай галіны сацыяльнага рэалізму.
Творчасць
Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай рэалістычнай школы, т. зв. «новага рэалізму» ў 1930-я гады. Зрабіў шэраг размалёвак у Буэнас-Айрэсе і Нью-Ёрку (з Д. Сікейрасам, Х. К. Кастаньіна, Л. Э. Спілімберга і інш.) на тэмы жыцця і гісторыі аргенцінскага народа. Вядомы, у прыватнасці серыяй калажаў Хуаніта Лагуны, якія паказваюць беднасць і наступствы індустрыялізацыі ў Буэнас-Айрэсе. У карціне «Поўнач над светам» пад уражаннем грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936—39) стварыў вобраз народнай мужнасці і жалобы.
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|