Гуляў за дубль брэсцкага «Дынама», а ў другой палове 2012 года стаў трапляць у асноўны склад. У сезоне 2013 таксама прыцягваўся да асноўнага складу. Звычайна выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе. Гуляў на пазіцыі флангавага атакуючага паўабаронцы. 25 жніўня 2013 года ў кубкавым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» атрымаў траўму і больш да канца сезона на полі не з’яўляўся.
У сезоне 2014 амаль не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2015 вярнуўся на поле, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і з замены. У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы»[3]. Па заканчэнні сезона ў снежні 2015 года з-за даўгоў «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Шамруку статус свабоднага агента[4].
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у клуб «Смалявічы-СТІ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[5]. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове смалявічцаў і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2018 года стаў іграком «Мінска»[6]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак у красавіку атрымаў траўму, аднавіўся ад яе ў жніўні, з кастрычніка зноў стаў з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[7]. У другой палове 2019 года стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе, а ў 2020 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна.
У студзені 2021 года перайшоў у «Віцебск»[8], дзе трывала замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года стала вядома, што абаронца пакідае віцебскі клуб[9]. Хутка пачаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад клуба[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[11]. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[12] і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[13].