Андрэа Мантэнья (італ.: Andrea Mantegna, каля 1431, Ізола-ды-Картура, Венета — 13 верасня1506, Мантуя) — італьянскі мастак, прадстаўнік Падуанскі школы жывапісу. У адрозненне ад большасці іншых класікаў італьянскага Рэнесансу, пісаў у жорсткай і рэзкай манеры.
Біяграфія
Мантэнья нарадзіўся каля 1431 года ў італьянскім мястэчку Ізола-дзі-Картура блізу Венецыі, у сям’і дрывасека. У 1441 годзе быў усыноўлены мастаком Франчэска Скварчонэ. Вучыўся выяўленчаму мастацтву, а таксама латыні ў Скварчонэ, у 1445 годзе быў запісаны ў цэх жывапісцаў Падуі.
Ва ўзросце 17 гадоў Мантэнья ў судзе дамогся незалежнасці ад Скварчонэ і з тых часоў працаваў як самастойны мастак. У маладосці выпрабаваў ўплыў фларэнційскай школы, у прыватнасці Данатэла.
У 1453 годзе Мантэнья ажаніўся з дачкой Джакапа Беліні Нікалосіяй (Нікалаз). У 1460 годзе ён становіцца прыдворным мастаком у герцагаў Ганзага.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Kristeller P., A. Mantegna, B. — Lpz., 1902;
Fiocco G., Mantegna, Mil., 1937;
Tietze-Conrat E., Mantegna, L., 1955;
Paccagnini G., Andrea Mantegna, Mil., 1961.
Janson, H.W., Janson, Anthony F.History of Art. Harry N. Abrams, Inc., Publishers. 6 edition. January 1, 2005. ISBN 0-13-182895-9
Знамеровская Т. П. Андреа Мантенья — Л., 1961. (руск.)
Лазарев В. Н. Старые итальянские мастера — М., 1972. (руск.)