Андрэа Віктарын (ням.: Andrea Joana-Maria Wiktorin; 13 снежня1957, Бон, ФРГ) — нямецкі дыпламат.
З 1989 года на дыпламатычнай службе ў МЗС Германіі. Працавала ў пасольствах ФРГ у Латвіі, Нідэрландах, Арменіі. У 2000—2003 гадах была саветнікам пасольства Германіі ў Беларусі. З 2012 года ўзначальвала нямецкае дыппрадстаўніцтва ў Рызе.
З 2015 да 2019 года кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі. 11 верасня 2015 прыбыла ў Мінск[1]. За перыяд яе знаходжання на гэтай пасадзе істотна актывізаваўся палітычны дыялог Беларусі з выканаўчымі структурамі Еўрапейскага саюза, набылі рэгулярны характар пасяджэнні каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС і галіновых дыялогаў, пашырылася інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, павялічыліся аб’ёмы тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза для Беларусі. Бакі наблізіліся да падпісання пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі. Тавараабарот паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам у 2015—2018 гадах павялічыўся з $14,4 млрд да $17,3 млрд, у тым ліку экспарт Беларусі — з $8,6 млрд да $10,2 млрд.[2]