У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Камінскі.
Анджэй Суліма Камінскі (польск.: Andrzej Sulima Kamiński) (1935, Кракаў, Польшча) — польскі гісторык, заснавальнік і дырэктар Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі універсітэта Лазарскага. Dr. habil., прафесар, замежны член Польскай акадэміі ведаў (польск.) (бел. (з 1997).
Біяграфія
У 1953 скончыў Новадворскій ліцэй (Кракаў). У 1958 скончыў факултэт філасофіі і права Ягелонскага ўніверсітэта, і ў 1966 атрымаў ступень доктара філасофіі (Ph.D.). Скончыў дактарантуру ва ўніверсітэтах Стэнфарда і Оксфарда.
У 1970—1982 працаваў выкладчыкам у Калумбійскім універсітэце, а з 1982 у выкладаў гісторыю у Джорджтаўнскім універсітэце. У якасці запрошанага выкладчыка чытаў лекцыі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, Фордхемскім універсітэце, Яўрэйскім універсітэце у Іерусаліме, Пітсбургскім універстэце і Варшаўскім універсітэце.
У чэрвені 2006 заснаваў Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Школе Высшай школе камерцыі і права.
Навуковая дзейнасць
Спецыялізуецца на гісторыі Рэчы Паспалітай, цэнтральнай і ўсходняй Еўропы і Расіі XVI—XVIII стст. У сваіх працах зходзіць з разумення Рэчы Паспалітай як шматнацыянальнай дзяржавы. Падкрэслівае ўзаемасувязь паміж грамадзянскай традыцыяй і сістэмай каштоўнасцяў Рэчы Паспалітай і ідэямі, якія вызначаюць фундамент і развіццё сучаснай інтэграцыі еўрапейскіх народаў.
Узнагароды
3 сакавіка 2008 праф. Камінскі ўзнагароджаны Ордэнам Адраджэння Польшчы 5 ступені[3].
Працы
Зноскі