Джорджтаўнскі ўніверсітэт (англ.: Georgetown University) — каталіцкі (езуіцкі) прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Вашынгтоне (раён Джорджтаўн).
Заснаваны ў 1789 годзе каталіцкім біскупам Джонам Кэралам як езуіцкі каледж (калегіум), сёння ён найстарэйшы ўніверсітэт каталіцкай кангрэгацыі на тэрыторыі ЗША. У 1814 годзе калегіум пераўтвораны ва ўніверсітэт. 9-м яго прэзідэнтам (рэктарам) і 1-м прэзідэнтам навучальнай установы ў статусе ўніверсітэта быў італьянец Джавані Антоніа Грасі (1812—1817) — адзін з «беларускіх» езуітаў, які ў 1802—1804 гадах вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме[3].
Школа права ўніверсітэта Джорджтаўна знаходзіцца ў цэнтральным раёне Вашынгтона. Джорджтаўнскі ўніверсітэт мае філіялы ў Італіі, Турцыі і Катары. Універсітэт на пачатку 2000-х гадоў навучаў каля 7500 студэнтаў бакалаўрыяту і больш за 10000 аспірантаў (магістратуры і дактарантуры). Выпускнікі ўніверсітэта вядомыя ў многіх сферах грамадскага і палітычнага жыцця, культуры і спорту. Сярод іх — 12 кіраўнікоў дзяржаў (у тым ліку былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан і прэзідэнта Філіпін Глорыя Макапагал-Ароя), 23 губернатары штатаў ЗША, 23 сенатары ЗША, 11 членаў каралеўскіх сем’яў і 79 дыпламатаў у рангу пасла.
Крыніцы
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|