У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Амяліна.
Вёска
Амяліна
Амяліна на карце Беларусі ±
|
|
Амялі́на[1] (трансліт.: Amialina, руск.: Амелина) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Залескага сельсавета.
Размешчана ва ўсходняй мяжы раёна. Вышыня цэнтра населенага пункта над узроўнем мора парадку 162 метраў[2]. Тэлефонны код +375 1592, паштовы індэкс 231042[3].
Адлегласць да раённага цэнтра Смаргонь па аўтадарозе — каля 11 км, да цэнтра сельсавета аграгарадка Залессе па прамой — 1 км. Бліжэйшыя населеныя пункты — Алянец, Вётхава, Залессе.
Паводле перапісу насельніцтва вёскі ў 1999 годзе налічвала 83 жыхары[4].
Паўночней вёскі праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэння Р106. Аўтадарогай Н7920 (працягласцю 1200 метраў) Амеліна звязана з цэнтрам сельсавета — Залессем[5].
Этымалогія
Названая ў гонар Амеліі — дочкі Міхала Клеафаса Агінскага[6].
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|