Аксаміт амурскі, Амурскае коркавае дрэва[1] (Phellodendron amurense) — лістападнае дрэва сямейства рутавых.
Батанічнае апісанне
Плады
Вышыня да 25 м. Ствол укрыты слоем корку. Лісце чараньковае, няпарнаперыстае. Кветкі зеленаватыя, у мяцёлчатых суквеццях. Плод — чорная, ягаднападобная касцянка.
На Беларусі інтрадукаваны ў канцы ХІХ ст. Вырошчваецца ў садах, парках, прысадах уздоўж дарог. У сярэдзіне ХХ ст. ўведзены ў лясную культуру ў Брэсцкай вобласці.
Выкарыстанне
Можа даваць прамысловую сыравіну: корак, драўніну, фарбы, таніны.