Алімпійскі стадыён (англ.: Olympic stadium) — шматфункцыянальны стадыён, які знаходзіцца ў Лондане, на ім прайшлі спаборніцтвы ў рамках летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2012 года. Спартыўная арэна размешчана на Мэршгейт Лэйн, у раёне Стрэтфард. Праект стадыёна разлічаны на 80 000 месцаў, што зрабіла Алімпійскі трэцім у Вялікабрытаніі падобным комплексам па ўмяшчальнасці пасля «Уэмблі» (90000 месцаў) і Туікенема (82000 месцаў). Будаўнічую пляцоўку падрыхтоўвалі з 2007 года, будаўніцтва аб’екта пачалося 22 мая 2008. Урачыста адкрыты 5 мая2012 года пад лозунгам «2012 гадзін да Алімпіяды». Пасля правядзення алімпійскіх гульняў шматфункцыянальны стадыён быў перабудаваны, пры гэтым яго ўмяшчальнасць зменшылася.