ордэн «Ключ дружбы»[d]
Залаты арол[d]
Ніка
27th Moscow International Film Festival[d]
Аляксей Яфімавіч Учыцель (руск.: Алексе́й Ефи́мович Учи́тель, нар. 31 жніўня 1951, Ленінград) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, народны артыст Расійскай Федэрацыі (2002), мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рок».
Нарадзіўся 31 жніўня 1951 у Ленінградзе ў сям’і рэжысёра-дакументаліста Яфіма Учыцеля. У 1975 годзе скончыў УДІК, працаваў на Ленінградскай студыі дакументальных фільмаў. У 1990 годзе заснаваў сваю кінастудыю «Рок». Дэбютам у якасці рэжысёра гульнявых фільмаў стаў фільм «Манія Жызелі».
У 2000 годзе ён атрымаў прэмію «Ніка», Гран-пры «Кінатаўра» і намінацыю на «Крыштальны глобус» за фільм «Дзённік яго жонкі». У 2002 годзе стаў народным артыстам Расіі.
Фільм 2005 года «Космас як прадчуванне» атрымаў галоўны прыз XXVII ММКФ — «Залатога Святога Георгія» і прэмію «Залаты арол» за лепшую рэжысёрскую працу. З 2010 года — прэзідэнт Міжнароднага Кінафестывалю дакументальнага, кароткаметражнага ігравога і анімацыйнага кіно «Пасланне да Чалавека» («Message to Man») у Санкт-Пецярбургу.
З’яўляецца членам Прэзідыума Расійскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка».
Аляксандр Рагожкін (2003) · Вадзім Абдрашытаў (2004) · Валерый Тадароўскі (2005) · Аляксей Учыцель (2006) · Павел Лунгін (2007) · Мікіта Міхалкоў (2008) · Карэн Шахназараў (2009) · Карэн Шахназараў (2010) · Аляксей Учыцель (2011) · Андрэй Звягінцаў (2012) · Андрэй Прошкін (2013) · Аляксандр Велядзінскі (2014) · Андрэй Звягінцаў (2015) · Станіслаў Гаварухін (2016) · Андрэй Канчалоўскі (2017) · Андрэй Звягінцаў (2018)