Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Аляксей Мікалаевіч Сокал

Аляксей Мікалаевіч Сокал
Нараджэнне 18 лістапада 1973(1973-11-18) (51 год)
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды

Аляксей Мікалаевіч Сокал (нар. 18 лістапада 1973, Мінск) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў камплектоўшчыкам склада, прадаўцом, тавараведам, намеснікам і начальнікам аддзела арганізацыі гандлю, намеснікам дырэктара, першым намеснікам генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «ЦУМ Мінск».

З’яўляўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

14 мая 2017 года быў абраны першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Беларусі.

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[1].

Узнагароды

Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў[2].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (17 сакавіка 2021). Праверана 20 сакавіка 2021.
  2. Сокал Аляксей Мікалаевіч
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya