Аляксей Мартынавіч Кажамяка |
Дата нараджэння |
10 мая 1931(1931-05-10) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
2 лютага 2021(2021-02-02) (89 гадоў) |
Месца смерці |
|
Род дзейнасці |
гісторык, краязнавец |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Член у |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кажамяка.
Аляксей Мартынавіч Кажамяка (10 мая 1931, в. Роськаў, Клімавіцкі раён — 2 лютага 2021) — беларускі гісторык-краязнаўца.
Біяграфія
Нарадзіўся 10 мая 1931 года ў в. Роськаў Клімавіцкага раёна[1].
У 1953 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута. Працаваў у Дрыбінскім раённым аддзеле народнай адукацыі. З 1957 г. па 1986 г. служыў ва Узброеных Сілах СССР. Звольніўся ў запас у званні падпалкоўніка. Больш за дзесяць гадоў прапрацаваў на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка Клімавіцкага краязнаўчага музея. З 1991 па 1995 г. быў намеснікам старшыні камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць» Клімавіцкага раёна. З 1996 г. — намеснік старшыні раённага аб’яднання краязнаўцаў «Спадчына»[1].
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2] з 2010 года[1].
Пражываў у вёсцы Барсукі Клімавіцкага раёна.
Памёр 2 лютага 2021 года[1].
Навуковая дзейнасць
Першыя працы па гісторыі былі змешчаныя ў часопісе «Политический собеседник». Сааўтар гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць» Клімавіцкага, Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў, кнігі «Воспоминания климовчан-остарбайтеров», аўтарам кніг «Хроника освобождения Климовщины», «Немцы на Климовщине»[1].
Узнагароды
29 снежня 2015 года было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Клімавіцкага раёна»[1].
Бібліяграфія
- «Воспоминания климовчан-остарбайтеров» (2007)
- «Хроника освобождения Климовщины. Боевые действия войск и работа местных органов власти на территории района осенью 1943 года» (2008)
- «Немцы на Климовщине» (2008)
- «Они защищали Климовщину» (2012)
- «Воины-климовчане в боях за освобождение Беларуси (октябрь 1943 — август 1944 гг.)» (2014)
- «Климовчане — участники Сталинградской битвы» (2015)
- «Они создавали ракетно-космическую технику» (2016)
- «Медицинские работницы Климовщины — участницы Великой Отечественной войны 1941—1945 гг.» (2017)
Зноскі