Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. З 2012 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна быў трэцім брамнікам, аднак у афіцыйных матчах так і не дэбютаваў за «Дынама». У 2014 годзе быў аддадзены ў арэнду клубу «Бяроза-2010», аднак з-за траўмы правёў толькі 5 матчаў (4 у Першай лізе і адзін у Кубку Беларусі).
У 2015 года перайшоў у «Зорку-БДУ». Спачатку быў другім брамнікам каманды пасля Рамана Бабаева, але пазней стаў часцей з’яўляцца на полі і замацаваўся як асноўны брамнік каманды, якая ў 2017 годзе змяніла назву на «Энергетык-БДУ». Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, у другой палове 2018 года таксама не гуляў.
У студзені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[3], праходзіў прагляд у «Белшыне», аднак у лютым вярнуўся ў сталічную каманду і пачаў у яе складзе сезон 2019 у Вышэйшай лізе. Спачатку звычайна гуляў у стартавым складзе, з верасня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных.
У лютым 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[4]. У сезоне 2020 спачатку чаргаваўся ў складзе з Сяргеем Туранком, пасля замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2021 быў адным з нешматлікіх ігракоў, якія засталіся ў камандзе з папярэдняга сезона, стаў капітанам бабруйскага клуба. Спачатку гуляў у аснове, пасля стаў чаргавацца з Паўлам Ахрамчуком. Па выніках сезона дапамог «Белшыне» вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[5]. Сезон 2022 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы, у 2023 годзе вярнуўся ў строй і зноў стаў капітанам каманды.
У студзені 2024 года пакінуў «Белшыну»[6] і неўзабаве стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[7][8].
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2013 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўдзе чэмпіянату Еўропы, дзе выйшаў на поле ў адным матчы.
↑Владимир Филипенко. Знакомьтесь, ФК «Нафтан-Новополоцк»!(руск.). Вестник Нафтана (18 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.(недаступная спасылка)