Аляксей Плясуноў (нар. 3 студзеня 1991) — беларускі футбаліст, абаронца.
З 2008 года пачаў выступаў за дубль «Віцебска», у 2010 годзе згуляў у двух матчах за асноўную каманду. Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 перайшоў у «Полацк», дзе стаў асноўным іграком. Улетку 2013 года з-за фінансавых праблем полацкага клуба разам з большасцю іншых ігракоў пакінуў каманду і вярнуўся ў «Віцебск». У пачатку 2014 года страціў месца ў асноўнай камандзе, і ўлетку перайшоў у «Слонім», дзе на працягу двух гадоў быў адным з асноўных ігракоў.
У ліпені 2016 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[2]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», але не падышоў[3], і ў выніку пачаў сезон 2017 у складзе «Оршы». У ліпені 2017 года перайшоў у «Нафтан», дзе стаў іграком асновы.
У пачатку 2018 года трэніраваўся разам з «Крумкачамі», а ў лютым далучыўся да «Граніта», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. У ліпені 2018 года пакінуў «Граніт»[4] і вярнуўся ў «Нафтан», дзе доўгі час рэгулярна гуляў у аснове, быў капітанам каманды. Пакінуў наваполацкі клуб па заканчэнні сезона 2022, у якім «Нафтан» перамог у Першай лізе і вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5].
У лютым 2023 года стаў іграком «Маладзечна»[6]. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[7].