Аляксей Іванавіч Шынкель (нар. 6 ліпеня 1994) — беларускі гандбаліст. Майстар спорту Беларусі[1]. Левы паўсярэдні венгерскага клуба «Балатанфюрэд» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выступаў за гродзенскі «Кронан», мінскія «Вікторыю-Рэгію» і СКА. У маі 2017 года стала вядома аб пераходзе Шынкеля ва ўкраінскі «Матор»[2].
У маі 2019 года было абвешчана, што новы сезон Шынкель пачне ў венгерскім «Балатанфюрэдзе»[3].